Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гімназія №1 г. Валожына»

Тамара Іванаўна Інфаровіч

кавалер ордэна «Знак пашаны», выдатнік народнай адукацыі

Тамара Іванаўна Інфаровіч (Таўгень) нарадзілася 6 красавіка 1937 года ў г.Валожыне, Мінскай вобласці, у простай, але вельмі інтэлігентнай сям'і Міхаліны і Івана Таўгень. Колькі сябе памятае, цягнулася да ведаў, таму што гэта было своеасаблівым культам ў сям'і. Акрамя яе,у сям'і яшчэ выхоўвалася 4 дзяцей. І ўсе яны атрымалі вышэйшую адукацыю і занялі годнае месца ў грамадстве.

Вучобаў школе

Тамара Іванаўна вучылася ў сярэдняй школе №1 г.Валожына, дзе адукацыйны працэс вёўсяў лепшых класічных традыцыях: выдатнае выкладанне прадметаў, строгая дысцыпліна, адносіны паміж настаўнікамі вучнем - добразычлівыя. У СШ № 1 тады працавала выдатная кагорта педагогаў: настаўніца матэматыкі Ефрасіння Апанасаўна Радзюк, якая падрыхтавала нашага славутага земляка, прафесара Якава Валянцінавіча Радына; фізік Ала Якаўлеўна Арцёмава, якая заахвоціла да гэтай навукі залатую медалістку Тамару Таўгень; завуч Ніна Давыдаўна Голдзіна, якая ведала ўсе тонкасці і сакрэты свайго любімага прадмета – рускай мовы і літаратуры; выкладчыца нямецкай мовы Марыя Фрыдрыхаўна Націнг, Антон Станіслававіч Паныш, дырэктар школы. Як успамінае сама Тамара Іванаўна: "Лічуза гонарішчасце, што вучыласяў Антона Станіслававіча. Гэта быў прафесіянал самага вышэйшага гатунку. Сказаць, што ён любіў сваю працу - мала. Ён аддаваў ёй сябе без астатку. Гэта быў рэдкі гуманіст, шматгранная асоба". Менавіта гэтыя таленавітыя і крэатыўныя настаўнікі паўплывалі на выбар прафесіі вучаніцы Тамары Таўгень, гэта людзі высокай унутранай культуры і абсалютна адданыя прафесіі і дзецям. У 1954 годзе яна паспяхова скончыла школу з залатым медалём.

Працоўная дзейнасць

Жыццё як адзін працяглы ўрок - так можна абазначыць працоўны шлях Інфаровіч Тамары Іванаўны. А пачынаўся ён у 1959 годзе, калі маладзенькая выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта БДУ Таўгень Тамара па размеркаванні стала настаўніцай фізікі і матэматыкі Лаўска - Бродскай сельскай школы. Потым была школа рабочай моладзі і СШ № 2. У 1966 годзе Тамара Іванаўна прыйшла ў сваю родную школу настаўніцай фізікі і засталася тут на 23 гады. У веданні свайго прадмета яе можна было назваць энцыклапедыстам: на яе ўроках фізікі магла гучаць музыка або сама настаўніца чытала вершы. Глыбокім перакананнем Тамары Іванаўны з'яўляецца тое, што ні адну фізічную з'яву ці гістарычную падзею нельга разглядаць аўтаномна, у адрыве ад іншых з'яў і падзей. Такога настаўнікі не маглі не заўважыць. Настаўнік, намеснік, а ў 1988 годзе - дырэктар сярэдняй школы №1 г. Валожына. Тамара Іванаўна - чалавек, адданы сваёй справе. У ёй гарманічна спалучаліся строгасць і дабрыня, цвёрдасць характару і душэўная цеплыня, патрабавальнасць і справядлівасць. Яна вучыла маладых педагогаў верыць у сябе, пераконвала, што ўвесь час трэба вучыцца прафесіі, а ў вучні бачыць чалавека, за якога ты ў адказе.

           У 1989 годзе Тамара Іванаўна стала дырэктарам гімназіі. Менавіта ёй належала ідэя адкрыць новы для таго часу тып установы - гімназія. Толькі што сфарміраванаму калектыву настаўнікаў трэба было навучыцца працаваць. Трэба было арганізаваць адзіны гімназічны калектыў, закласці традыцыі, знайсці тую разыначку сваёй дзейнасці, якая зробіць школу прывабнай для бацькоў і вучняў, сфарміраваць камфортны для працы мікраклімат. Каб новая школа існавала, патрэбен быў стратэг - дасведчаны, высокакваліфікаваны педагог, умелы арганізатар, патрэбна была яркая асоба, якая павядзе за сабой. Менавіта такім чалавекам, дырэктарам стала Інфаровіч Тамара Іванаўна. Тамара Іванаўна  - педагог і дырэктар "ад Бога". Яе дырэктарскі дар заключаўся ў тым, што яна бачыла перспектывы развіцця ўстановы і адукацыі ў цэлым. А ў гэтым бачанні і заключалася неабходная ўмова дасягнення поспеху. Яна ўмела і мудра ў сваім кіраўніцтве ўстановай спалучала інавацыі са здаровым кансерватызмам. Пад кіраўніцтвам Тамары Іванаўны гімназія ў 2004 годзе з'яўлялася інавацыйнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі мультыпрофільнага навучання ў старэйшых класах», які і быў арыентаваны на канкурэнтаздольнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Яна жыла гімназіяй, усе думкі і пачуцці былі звернутыя да дзяцей. Так самааддана выконваць свой доўг, быць Настаўнікам і Дырэктарам з вялікай літары, даючы прыклад калегам і выхоўваючы ў сваіх вучнях самыя лепшыя якасці, можа чалавек, захоплены любімай справай, хто любіць сваю прафесію і здольны разумець і шанаваць дзяцей. Дзякуючы паспяховаму кіраўніцтву Тамары Іванаўны, гімназія на працягу доўгіх гадоў трымала статус перадавой  агульнаадукацыйнай установы Мінскай вобласці. Як сказаў адзін мудрэц: «Калі б прафесіі мелі галовы, яны б схіліліся перад прафесіяй настаўніка». Усе разумеюць важнасць гэтай прафесіі, але далёка не кожны зможа прысвяціць ёй сваё жыццё, як гэта зрабіла Тамара Іванаўна Інфаровіч.