Перавалоцкі Аляксандр Мікалаевіч
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Галынка Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Галынкаўскую сярэднюю школу з залатым медалём. Паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава.
З 1990 па 2003 гг. працаваў у лабараторыі лясной радыялогіі ў Інстытуце лесу Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі на пасадзе навуковага супрацоўніка, а з 1996 г. – старэйшага навуковага супрацоўніка. З 2003 па 2010 гг. працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторый радыеэкалогіі лесу ДНІУП “Інстытут радыялогіі” МНС РБ. Браў удзел у выкананні Дзяржаўных праграм па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы сістэмы ацэнкі рызыкі атрымання прадукцыі сельскай і лясной гаспадаркі, забруджанай звыш дапушчальных нарматываў.
У 2010 г. з’яўляўся навуковым кіраўніком прац па “Ацэнцы радыяцыйнага ўплыву мяркуемай дзейнасці Беларускай АЭС”. З 2011 г. працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім Ф. Скарыны на пасадзе дацэнта кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта. З’яўляецца кандыдатам сельскагаспадарчых навук. У 1995 г. абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму “Заканамернасці міграцыі Cs-137 у асноўных кампанентах хвойніку імшыстага Гомельскага Палесся”. У 1999-2000 г. атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў. З 1996 па 2000 г. выкладаў спецкурс “Радыеэкалогія” на біялагічным факультэце ГДУ ім. Ф.Скарыны, з 2000 г. – на курсах павышэння кваліфікацыі радыёлагаў і дазіметрыстаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры ГДУ ім. Ф.Скарыны.
Асабіста і ў суаўтарстве апублікаваў 140 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі, 5 навучальных дапаможнікаў па радыеэкалогіі, 2 з якіх рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі РБ у якасці навучальных дапаможнікаў для біялагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.
Навуковыя інтарэсы – радыяцыйная экалогія навакольнага асяроддзя.
Выкладаемыя навучальныя дысцыпліны:
- Радыеэкалогія навакольнага асяроддзя
- Экалагічная ацэнка ўплываў на навакольнае асяроддзе
- Асновы навуковых даследаванняў
- Метады прыкладной статыстыкі