Падгруша Валянціна Васільеўна

Нарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы Шайкі Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1966 годзе скончыла Галынкаўскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём.

У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На працягу некалькіх гадоў працавала выкладчыкам кафедры грамадзянскага і сямейнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1980 па 1986 год – кансультант, старшы кансультант Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1986–1987 гадах – спецыяліст, старшы спецыяліст юрыдычнага кіравання Савета Міністраў БССР.

З 1987 года працавала начальнікам упраўлення сістэматызацыі заканадаўства і падрыхтоўкі законапраектаў, начальнікам упраўлення законапраектных работ, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1991 года назначана на пасаду намесніка Міністра юстыцыі.

Узначальвала працоўную групу па падрыхтоўцы Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, брала ўдзел у распрацоўцы шэрагу іншых законапраектаў, у прыватнасці Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь. З’яўлялася членам рабочай групы па падрыхтоўцы Мадэльнага грамадзянскага кодэкса для дзяржаў – удзельнікаў СНД.

З красавіка 1994 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар звыш 150 публікацый у галіне канстытуцыйнага, грамадзянскага, працоўнага, шлюбна-сямейнага заканадаўства, а таксама шэрагу навучальных дапаможнікаў і даведнікаў, каментарыяў да Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у суаўтарстве).

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны (2012 г.), медалём «За працоўныя заслугі» (1999 г.). У лютым 1999 гады аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.