Галубовіч Аксана Васільеўна
Дачка Аксана ў 1981 годзе адразу пасля заканчэння Грыцэвічскай сярэдняй школы стала студэнткай геаграфічнага факультэта БГУ імя Леніна. Накіраванне на працу – Баранавіцкае бюро падарожжаў і экскурсій. Але праца на гэтай пасадзе не прынесла Аксане Васільеўне вялікага задавальнення. Жаданне быць настаўнікам перамагло. У 1990 годзе Аксана Васільеўна становіцца настаўнікам геаграфіі Нагорнаўскай дапаможнай школы, а з 2003 года – настаўнікам геаграфіі Нагорнаўскай сярэдняй школы. Пасля рэарганізацыі гэтай установы адукацыі Аксана Васільеўна працягвае працавааць на ніве асветы ў Заастравецкай сярэдняй школе як настаўнік геаграфіі, гісторыі і працоўнага навучання.
Другое пакаленне дынастыi