Брэцкая Варвара Іосіфаўна –
Заслужаны настаўнік БССР
Брэцкая Варвара Іосіфаўна, нарадзілася 12 лістапада1918 года ў вёсцы Лагі Лагойскага раёна ў сям’і рабочага і калгасніцы. Яшчэ з дзяцінства яна марыла быць настаўніцай.
У 1938 годзе скончыла Барысаўскае педвучылішча.
З 1938 года працавала настаўніцай пачатковых класаў Падонкаўскай сямігадовай школы ў Лагойскім раёне.
З 1948 года Варвара Іосіфаўна загадвала Заазерскай школай, а з 1951 года – Панізоўскай пачатковай школай.
У Панізоўскай пачатковай школе Варвара Іосіфаўна працавала да 1973 года.
Варвара Іосіфаўна 55 гадоў прысвяціла навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення. Яна была вельмі энергічны і аптымістычны чалавек.
Яна з’яўлялася членам УЛКСМ з 1938 па 1941 гада. У кастрычніку 1965 года ўступіла ў КПСС.
За сваю працоўную дзейнасць Варвара Іосіфаўна была ўзнагароджана Грамотай Вярхоўнага Савета краіны (17 сакавіка 1957 года), 6 красавіка 1964 года узнагароджана знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”, 17 жніўня 1964 года прысвоіна званне “Заслужаны настаўнік БССР”. У 1970 годзе ўзнагароджана мадалём “За працоўную доблесць”.