Васілевіч Ніна Іванаўна

Высакародная жанчына, любячая маці, клапатлівая працаўніца – стаіць ў вытокаў настаўніцкай дынастыі.

Ніна Іванаўна нарадзілася ў Вілейскім раёне ў сям'і селяніна. Вучыцца старалася, бо марыла стаць настаўніцай. Сваё працоўнае жыццё пачала ў далёкім 1952 годзе, калі была назначана піянерважатай Вераб'ёўскай сямігадовай школы на Мядзельшчыне. Адначасова вучылася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Працавала настаўніцай, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, 11 год кіравала школай.

Неаднаразова абіралася дэпутатам Пузырскага сельскага Савета, народным дэпутатам Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў.

Многія з колішніх вучняў Ніны Іванаўны працуюць урачамі і кіраўнікамі, інжынерамі і ваеннымі спецыялістамі. Асабліва ганарыцца жанчына тым, што шмат выпускнікоў сталі педагогамі.

Выхавала трох дачок, за якіх не сорамна людзям у вочы глядзець. Старэйшая – фармацэўт, малодшая – таваравед. А вось сярэдняя – Галіна - настаўніца.

Першае пакаленне дынастыi