
Крыўленя Уладзімір Канстанцінавіч
Нарадзіўся 19 сакавіка 1935 года ў вёсцы Аточка, што на Языльшчыне, Старадарожскага раёна. Уладзімір Канстанцінавіч пачаў свой працоўны шлях загадчыкам хаты-чытальні. Потым сумяшчаў працоўную дзейнасць у Языльскай школе настаўнікам матэматыкі з завочнай вучобай у Магілёўскім педагагічным інстытуце. Быў камсамольскім важаком, займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яму нярэдка прапаноўвалі іншую працу, якая не звязана з педагагічнай дзейнасцю, але ён заставаўся верным сваёй прафесіі, сваёй школе, у якой яшчэ некалі і вучыўся.
У 1962 годзе Крыўленя У.К. заняў пасаду дырэктара Языльскай школы. Яго дырэктарскі стаж склаў 38 гадоў. Гэты чалавек за час сваёй працы праявіў сябе як вопытны арганізатар і кіраўнік. На яго вачах адбывалася рэфарміраванне базавай, затым сярэдняй школы.
Уладзімір Канстанцінавіч упэўнена крочыў наперадзе калектыва Языльскай сярэдняй школы, быў нязгаснай крыніцай энергіі, заражаўсваім аптымізмам і бадзёрасцю ўсіх, хто працаваў побач. Гэты чалавек даў пуцёўку ў жыццё сотням юнакам і дзяўчатам, перадаў свой вопыт маладым калегам. Ён навучыў сваіх учарашніх вучняў – сённяшніх педагогаў школы – смела крочыць па нялёгкаму настаўніцкаму шляху, вучыцца быць кіраўніком і пры гэтым заставацца Чалавекам.
Крыўленя У.К. з’яўляўся дэпутатам і членам выканкама сельскага Савета, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калгаса імя Скварцова і Маёрава.
Уладзімір Канстанцінавіч разам са сваёй жонкай і вернай спадарожніцай Нінай Сафронаўнай выхавалі дваіх дзяцей, а зараз клапоцяцца аб унуках.
За добрасумленную працу Крыўленя Уладзімір Канстанцінавіч часта адзначаўся граматамі нага ўзроўню. Прозвішча Ўладзіміра Канстанцінавіча занесена ў Кнігу Народнай славы раёна.
Крыўлені Ўладзіміру Канстанцінавічу прсвоена званне “Выдатнік народнай адукацыі”, ён узнагароджан прэміяй імя Н.К. Крупскай у 1991 годзе.
19 сакавіка 2020 года Уладзімір Канстанцінавіч Крыўленя адзначыў свой 85-гадовы юбілей.