Крыўленя Ніна Сафронаўна

Нарадзілася 19 студзеня 1934 года ў вёсцы Крывічы Старобінскага раёна (зараз Салігорскі раён). У 1953г. закончыла Крывічскую сярэднюю школу. Спачатку вучылася ў Бабруйскім настаўніцкім інстытуце, а потым у настаўніцкім інстытуце горада Оршы. Працавала ў сямігадовай школе вёскі Ляўкі Старадарожскага раёна, затым у Вярхуцінскай школе настаўніцай матэматыкі. Педагагічную дзейнасць у Языльскай сярэдняй школе пачала ў 1957г. У 1958 годзе заручылася з Крыўленем Уладзімірам Канстанцінавічам – будучым дырэктарам Языльскай школы.

За добрасумленную працу на ніве народнай адукацыі Ніне Сафронаўне ў 1967 годзе у 1971 г. атрымала нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У 1975 г. – нагрудны знак “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”. У 1981 годзе Крыўлені Ніне Сафронаўне ўручылі ордэн “Знак Пашаны”. У 1985 годзе Ніна Сафронаўна атрымала званне «Старший учитель».