Сіткевіч Анастасія Максімаўна,

выдатнік адукацыі

Анастасія Максімаўна Сіткевіч (Янушчык) нарадзілася 6 лютага 1925 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна. Колькі сябе памятае, імкнулася да ведаў, бо гэта быў своеасаблівы культ у яе сям'і (маці працавала медработнікам, бацька – бухгалтарам, яны на той час былі вельмі адукаванымі людзьмі). Калі Насці спаўняецца 6 гадоў, яна літаральна “ўцякае” ў школу, зіму і вясну сядзіць па чарзе на уроках у класах, дзе вучацца яе старэйшыя сяброўкі. Пазней паспяхова заканчвае 6 класаў (1931-1937 гг.) “повшехной” (агульнай) польскай школы.

Стаўбцоўская гімназія

Далей два гады (1937-1939) вучылася ў 1 і 2 класах Стаўбцоўскай гімназіі. Спачатку было цяжка: прыйшла на некалькі тыдняў пазней. Навучальны год ужо пачаўся. Новыя сябры, жыццё на кватэры… Навучанне праводзілася на польскай мове. Замежнай мовай была французская, якую я не вывучала. Прыходзілася ўсё завучваць напамяць. Аднак жаданне спасцігаць навуку зрабіла сваю справу: усе прадметы ведала толькі на “добра” і “выдатна”. Многа працавала самастойна.”

У верасні 1939 года гімназію рэфармавалі у рускую дзесяцігодку. Трэці гімназічны клас, у які перайшла вучаніца, стаў адразу сёмым. Да 1941 года атрымала пасведчанне аб васьмігадовай адукацыі. У час вайны жыла з бацькамі у суседнім Міры. Адразу ж пасля ваенных падзей Насця зноў прыязджае ў Стоўбцы, дзе працягвае вучобу у 10 класе. Потым яе пераводзяць у вячэрнюю школу. Настаўнікі, якія, помнілі Насцю як добрую вучаніцу, дапамагаюць ёй уладкавацца на працу ў школьную бібліятэку. Так яна стала самастойна аплочваць кватэру, якую здымала недалёка ад школы.

Універсітэцкія гады

3 даведкай вучаніцы 10 класа Анастасія паступае на падрыхтоўчыя курсы ў БДУ. За год вучобы на курсах была паўторана праграма сярэдняй школы. Пасля паспяховых вынікаў экзаменаў курсантаў залічвалі на любы факультэт. Жадаючых паступіць было вельмі многа, але пасля экзаменаў засталіся працягваць вучобу толькі лічаныя курсанты, сярод іх была і Анастасія Янушчык. Факультэт доўга не выбірала. З малых гадоў цікавілася жывёламі і раслінамі, усімі прыродным наваколлем.

У 1951 годзе Анастасія Максімаўна Сіткевіч, атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “заалогія”, прыязджае па на кіраванню ў горад Стоўбцы і пачынае сваю педагагічную дзейнасць у якасці настаўніцы біялогіі ў першай гарадской школе.

За плячыма ў паважанай Анастасіі Максімаўны больш за 30 гадоў педагагічнага стажу, а ў працоўнай кніжцы толькі адзіны запіс: “Назначана настаўніцай біялогіі СШ № 1 г. Стоўбцы. Звольнена з пасады настаўніцы сувязі з выхадам на пенсію”. Сваёй школе яна застанецца вернаю да канца сваіх дзён. “Я першы раз пераступіла парог гэтага будынка ў далёкім 1937 годзе і з таго часу гэту школу лічу сваім другім домам”, - гаварыла Анастасія Максімаўна.

Сціпла, але бязмежна змястоўна і годна прайшлі яе настаўніцкія гады. Увесь час сумленна працавала не для выгады альбо славы, а дзеля таго, каб быць карыснай людзям. Аддавала свае веды, цяпло сэрца, мацярынскую ласку вучням.

Добра ўсведамляючы, што ў рабоце выкладчыка біялогіі вучэбнае абсталяванне і наглядныя дапаможнікі адыгрываюць вельмі важную ролю, настаўніца разам з вучнямі зрабілі многа калекцый, гербарыяў, чучалаў жывёлін, мадэлей, табліц, стэндаў і г.д. Наглядныя дапаможнікі, экспанаты і прыборы, зробленыя настаўніцай і вучнямі, часта экспанаваліся на абласных і рэспубліканскіх педагагічных выставах. Як вынік працы – прадметны кабінет біялогіі стаў не толькі лепшым у раёне, але і ў вобласці, і рэспубліцы.

 Анастасія Максімаўна шчыра дзялілася вопытам сваей работы з калегамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, навукоўцамі. Школа прымала  гасцей — дэлегацыі педагагічных работнікаў розных узроўняў.

Яна ўспамінала, што толькі ў адным 1964 годзе давялося выступаць з вопытам работы ў навукова-даследчым інстытуце педагогікі, у Рэспубліканскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, удзельнічаць у абласным аглядзе-конкурсе кабінетаў біялогіі. I ўсюды – высокая ацэнка, прызавыя месцы, граматы і ўзнагароды. Яе прозвішча было занесена у Кнігу гонару Стаўбцоўскага раёна (1976 г.), Рэспубліканскага са­вета аховы прыроды.

У 1966 годзе Сіткевіч Анастасія Максімаў­на ўзнагароджана значком “Выдатнік народнай асветы БССР”, а ў снежні 1971 года Указам Прэзідыума Вярхоунага Савета БССР ей было прысвоена ганаровае званне – Заслужаны настаунік БССР.

3 гонарам успамінала Анастасія Максімаўна сваіх выпускнікоў і з асаблівай цеплынёй расказвала пра тых, на каго зрабіла значны ўплыў як педагог, хто пайшоў па яе слядах як біёлага, цяпер ужо стаўшы вучонымі: Наталлю Герасімовіч, кандыдата біялагічных навук, дацэнта кафедры радыебіялогіі Міжнароднага універсітэта імя Сахарава ў Мінску, Юрыя Шпакоўскага, доктара біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка інстытута біяарганічнай хіміі ў Маскве, Яўгена Квасюка, доктара хімічных навук (Германія), Вольгу Грахоўскую, доктара педагагічных навук, прафесара Маскоўскага абласнога педагагічнага універсітэта, Алега Баранава, загадчыка кафедры Магілёўскага мясамалочнага інстытута і іншых.