Армонік Алег Ціханавіч

Нарадзіўся 14.04.1921 года ў в.Макараўшчына Лепельскага раёна. Скончыўсярэднюю школу в. Камень гэтага ж раёна.

У 1939 годзе паступіў у Лепельскае педвучылішча, якое скончыў у 1941 годзе.

У часы Вялікай Айчыннай вайны змагаўся супраць фашыстаў у складзе партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна ў якасці камісара партызанскага атрада, камандзіра кулямётнага разліку. Быў узнагароджаны двума ардэнамі і пяццю медалямі.

З 1946 года па жнівень 1949 працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі Любішчыцкай сямігадовай школы Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці, адначасова завочна вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным настаўніцкім інстытуце імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці гісторыя, які паспяхова скончыў у 1949 годзе. У гэтым жа годзе быў назначаны намеснікам дырэктара і настаўнікам гісторыі Ліцвянскай сямігадовай школы Уздзенскага раёна.

У 1950 годзе назначаны на пасаду дырэктара гэтай жа школы.

З 1954  па 1957 год вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага, які паспяхова скончыў.

У 1955 годзе Армонік А. Ц. быў назначаны дырэктарам і настаўнікам гісторыі Уздзенскай беларускай сярэдняй школы.

З 1963 па 1966 год працаваў дырэктарам і настаўнікам грамадазнаўства Уздзенскай сярэдняй школы імя А. С. Пушкіна.

З 1966 па 1980 год узначальваў Уздзенскі раённыаддзел народнай адукацыі.

З 1981 па 1984 год узначальваў РК прафсаюзаработнікаў адукацыі і навукі Уздзенскага раёна. За гады працы ў галіне адукацыі поспехі і дасягненні Армоніка А. Ц. былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх: знак “Выдатнік народнай асветы”, ордэн “Знак Пашаны”.

У 1971 годзе Алегу Ціханавічу было прысвоена ганаровае званне Заслужаны настаўнік Беларускай ССР. Занесены ў кнігу “Памяць” Уздзенскага райна. Памёр Армонік А. Ц. у 2001 годзе.

Першае пакаленне дынастыі