Армонік Яўгенія Уладзіміраўна
Нарадзілася 15.05.1926 года ў в. Ліцвяны Уздзенскага раёна. Скончыла Ліцвянскую сямігадовую школу.
У 1944-1945 гг. вучылася ў Мінскім дзяржаўным педвучылішчы па праграме паскоранага навучання.
З жніўня 1945 па 1947 год працавала настаўніцай пачатковых класаў Любішчыцкай і Гошчаўскай сямігадовых школ Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1947 па 1956 год працавала настаўніцай 1-4 класаў Ліцвянскай сямігадовай школы Уздзенскага раёна. Армонік Я. У. у 1950 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут імя А. М. Горкага, які паспяхова скончыла ў 1954 годзе па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура.
З 1956 года Яўгенія Уладзіміраўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Уздзенскай беларускай сярэдняй школы.
З 1963 па 1975 год працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Уздзенскай сярэдняй школы імя А. С. Пушкіна.
З 1976 года і па дасягненні пенсійнага ўзросту – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Уздзенскай сярэдняй школы №2. Карысталася вялікай павагай сярод вучняў, бацькоў, калег па працы. Пайшла з жыцця ў 2000 годзе.
Першае пакаленне дынастыі