Армонік Сяргей Алегавіч
Нарадзіўся ў г. п. Узда 02.01.1958 года. З 1965 па 1975 гг. вучыўся і паспяхова скончыў Уздзенскую сярэднюю школу імя А. С. Пушкіна.
З 1975 па 1981 гг. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў на перакладчыцкім факультэце, які скончыў па спецыяльнасці французская і англійская мова.
1981-1982 гг. працуе настаўнікам французскай мовы Дабрынеўскай васьмігадовай школы Дзяржынскага раёна.
1982-1984 гг. выкладае французскую і англійскую мовы ў Уздзенскай сярэдняй школе №2.
З 1985 па 1994 год Армонік С. А. – загадчык фільматэкі Уздзенскага РАНА, адначасова працуе настаўнікам французскай мовы па сумяшчальніцтву ў Нізаўской базавай школе.
А з 1994 года – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і настаўнік французскай мовы гэтай жа ўстановы.
З 2002 па 2019 год з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнікам французскай мовы ДУА “Нёманская сярэдняя школа імя І. Д. Гурскага”.
З 2019 года – пенсіянер, але працягвае працаваць у гэтай установе настаўнікам французскай мовы. За дасягнутыя поспехі ў галіне школьнай адукацыі быў узнагароджаны граматамі абласнога Упраўлення адукацыі, Міністэрства адукацыі РБ, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Занесены ў кнігу “Памяць” Уздзенскага раёна.
Другое пакаленне дынастыі