Армонік Наталля Мікалаеўна
Жонка. Нарадзілася 06.06.1957 года ў в. Шыкатавічы Дзяржынскага раёна. Скончыла Шыкатавіцкую пачатковую школу, Дабрынеўскую базавую школу.
У 1975 годзе закончыла Мінскае дзяржаўнае педвучылішча па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў.
З 1976 па 2001 год працуе настаўніцай пачатковых класаў Уздзенскай сярэдняй школы №2, з 2002 па 2017 настаўніцай пачатковых класаў Уздзенскай сярэдняй школы №1 імя А. С. Пушкіна. Знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Узнагароджана граматамі абласнога Упраўлення адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сын Армоніка С. А. і Армонік Н. М. Аляксандр скончыў Мінскі вышэйшы дзяржаўны радыётэхнічны каледж па спецыяльнасцях праграміст і настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы. Праходзіў практыку як настаўнік інфарматыкі ў адным з каледжаў г. Мінска.
Дачка Марыя у 2011 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Другое пакаленне дынастыі