Гістрыя сістэмы адукацыі Валожынскага раёна
Пра адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Валожынскага раёна ў канцы XVII і пачатку XVIII стагоддзяў, мала вядома. Першыя звесткі пра адукацыю на Валожыншчыне адносяцца да часоў, калі на гэтай тэрыторыі пражываў род Храптовічаў.
Займаючыся агульнадзяржаўнымі справамі адукацыі, Храптовіч не забыўся аб сваіх падуладных. У 1775 годзе па ягонаму загаду пачала дзейнічаць школа ў Вішневе.
З тых скупых звестак, што дайшлі да нас, вядома, што у 1782 годзе ў тутэйшай школе вучылася 86, а у 1804-1805 – па 48 вучняў.
Адукацыя ў Валожыне была прадстаўлена дзейнасцю яўрэйскай школы равінаў – ешыбот.
Афіцыйна адкрыта навучальная ўстанова была ў 1806 годзе. Праіснавала навучальная ўстанова амаль да пачатку другой сусветнай вайны. Слава аб навучальнай установе хутка распаўсюджвалася, неўзабаве яўрэйская моладзь з усяго свету пачала з’язджацца ў Валожын.
У школе існавалі строгія правілы. Слухачы ешыботу знаходзіліся на поўным матэрыяльным забеспячэнні.
Бліжэйшымі месцамі, дзе можна было атрымаць сярэднюю адукацыю, былі Вільня і Мінск. Праўда і ў Маладзечне існавала настаўніцкая семінарыя, старэйшая ў Расійскай імперыі.
З 1870-х гадоў у Валожыне пачало дзейнічаць трохгадовае народнае вучылішча, а пазней адкрылі яшчэ два вучылішчы.
У 1921-1939 гадах у Валожыне, Івянцы і другіх населяных пунктах былі адчынены пачатковые і сямігадовые школы. Выкладанне вялося на польской мове.
Пачатковые школы працавалі ў вёсках Падневічы, Камень, Урублеўшчына, Дайнава, Сугвазды, Брылькі, Гародзькі, Пяршаі, Багданава, Міхалова, Зарэчча, Доры, Ракаў.
У Валожыне была адкрыта сямігадовая школа, у ёй навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі розных саслоўя. У сувязі з тым, што тыпавога будынка школы не было, навучанне дзяцей праходзіла ў трох месцах, бясплатна. У 1929 годзе быў пабудаваны новы будынак школы.
Навучанне на беларускай мове праводзілася толькі ў прыватнай школе на платнай аснове (7 злотых у месяц). У Валожыне працавала такая школа, у ёй навучалася група з 6-8 вучняў.
У 1936/1937 навучальным годзе ў Івянецкай школе навучалася 562 вучні (313 хлопчыкаў і 249 дзяўчынак).
1937/1938 навучальны год з 30 кастрычніка пачынаецца ў новым будынку школы. У школе налічвалася 600 вучняў, 12 класаў.
У 1938/1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай навучальнай установы. Дадзеные мерапрыемствы былі накіраваныя на паступовае правядзенне асіміляцыі і паланізацыі мясцовага насельніцтва.
У час нямецка-фашыскай акупацыі школы ў раёне практычна не працавалі. Многія памяшканні школ былі заняты нямецкімі салдатамі пад казармы, заняткі былі спынены. Вайна на доўгія тры гады спыніла вучобу школьнікаў.
З першых дзён вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў былі прыняты меры да аднаўлення сеткі школ і навучальных устаноў. Як толькі вызваляўся той ці іншы раён, у ім адразу ж пачыналася работа па аднаўленні народнай адукацыі, адраджэнню школы.
Пра складанае аднаўленне сістэмы адукацыі сведчаць лічбы: у 1945/1946 навучальным годзе 13 школ зусім не мелі падручнікаў. Праз 4 гады пасля вайны з 72-х школ 21 не мела асабістага памяшкання, у 67 школах навучанне вялося ў дзве змены, адчуваўся востры недахоп сшыткаў, школьных парт і другога абсталявання.
На канец 1957 года ў раёне працавалі 74 школы – 6 сярэдніх , 27 сямігодак, 41 пачатковая, у якіх навучалася 6718 вучняў.
У 1962/1963 навучальным годзе быў завершаны пераход да агульнай васьмігадовай адукацыі.
У канцы 80-х гадоў быў пабудаваны шэраг новых памяшканняў школ.
У 1991 годзе ў Валожыне была ўведзена ў строй гімназія.
У сувязі з пагаршэннем дэмаграфічнай сітуацыі колькась навучальных устаноў у раёне зменшалася. На сеняшні дзень у Валожынскім раёне працуе: 1 гімназія, 13 сярэдніх і 1 базавая школы.
Сітэма адукацыі раёна стабільна функцыянуе і творча развіваецца. Па выніках работы ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызму ўзнагароджана дыпломам пераможцы абласнога конкурсу «За достижение высоких показателей в развитии образования» ў намінацыі «Лидер в реализации кадровой политики».
Установы адукацыі Валожынскага раёна штогод забяспечваюць высокі адукацыйны ўзровень. Выпускнікі працягваюць навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі нашай краіны. Лепшыя з іх з’яўляюцца стэпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па патрымцы таленавітай моладзі і студэнтаў.
Летапіс развіцця адукацыйнай прасторы гэта адрэзак часу, які мае пачатак, але не мае заканчэнне. Мы ганарымся сваім мінулым, сваімі каранямі, якія трымаюць нас, сілкуюць настаўніцкае дрэва сучаснасці. І толькі дрэва з моцнымі каранямі выстаіць у непагадзь…