ГУО "Старогабский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа"
Школа ў Старых Габах адкрылася ў 1884 годзе. Заняткі праводзіліся ў арандаваных памяшканнях (па хатах). Першым настаўнікам быў селянін Мычко Пракоп Маркавіч.
З 1914 па 1916 год, нягледзячы на ваеннае ліхалецце, будавалася новая школа. Навучанне ў ёй вялося на расійскай мове. Вучыў дзяцей у гэтай школе Марцін Харкевіч.
З 1918 па 1920 год вучыліся на беларускай мове. Пры Польшчы беларуская мова зноў была забаронена і прадметы выкладаліся па-польску.
Кіраўніком школы быў Васкевіч Франц Францавіч, чалавек перадавых поглядаў. Польская школа праіснавала ў Старых Габах толькі да 1935 года, бо была пабудавана новая двухпавярховая школа ў вёсцы Баяры. У час Вялікай Айчыннай вайны абедзве школы згарэлі.
У 1944 годзе, адразу пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, зноў адчынілася пачатковая школа. З 1946 года – сямігодка, а з 1950-га – дзесяцігодка.
Першым дырэктарам школы пасля вайны быў Дземідовіч Фёдар Васільевіч.
У 1971 годзе быў узведзены сучасны будынак школы, са сцен якой выйшла шмат кваліфікаваных спецыялістаў, што працуюць сёння ў розных галінах народнай гаспадаркі.
У 1999 годзе школа рэарганізавана ў школу-сад. У 2003 і 2006 гадах 100 працэнтаў выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ.