Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Хатлянская сярэдняя школа”

Уздзенскага раёна

1864 год – царкоўна-прыходская школа

1920 год – аднакласная школа

1924 год – чатырохкласная школа

1931 год – сямігадовая школа

1951 год – сярэдняя школа

 

Першая школа ў Хатлянах была адкрыта ў 1864 годзе. Была яна царкоўна-прыходскай. Навучаў у школе дзяцей селянін Аляксандр Селівончык, які закончыў курс народнага вучылішча. Школу наведвала 14 хлопчыкаў. Заняткі вяліся ў сялянскай хаце. Закону Божаму навучаў свяшчэннік Аляксандр Каржанеўскі, які закончыў духоўную семінарыю. Гэта быў першы настаўнік з хатлянцаў.

У 1895 годзе на мураваным фундаменце быў уведзены першы будынак школы даўжынёй 20, шырынёй 11 і вышынёй 4 аршыны. Школа стаяла цераз дарогу ад царквы.

У 1924 годзе Хатлянская аднакласная школа пераўтварылася ў чатырохкласную. З кожным годам дзяцей станавілася ўсё больш. Стары будынак не памяшчаў усіх вучняў. Таму ў 1926 годзе пачалося будаўніцтва новай школы. 1 верасня 1927 года яна адчыніла свае дзверы вучням. Школа знаходзілася на тым месцы, дзе зараз стаіць магазін. Будынкі старой і новай школы спалены гітлераўцамі ў пачатку чэрвеня 1944 года.

Бясплатная адукацыя пры савецкай уладзе дала магчымасць вучыцца большай колькасці дзяцей. Рос лік вучняў у Хатлянскай пачатковай школе, расло жаданне вучыцца. 

Загадчык школай Іосіф Іванавіч Папкоўскі дабіўся пераўтварэння пачатковай школы ў няпоўную сярэднюю. Да 1932 года І.І.Пакоўскі кіраваў Хатлянскай школай.

У жніўні 1932 года дырэктарам Хатлянскай НСШ быў прызначаны Максім Аўрамавіч Нікіценка. У 1934 годзе адбыўся першы выпуск Хатлянскай няпоўнай школы. 26 вучняў атрымалі пасведчанні аб яе заканчэнні.

У 1949 годзе дырэктарам школы прызначаны Павел Мікалаевіч Кашуба.

У 1951 годзе школа ператворана ў сярэднюю. У кастрычніку 1968 года пачалося будаўніцтва цаглянага будынка школы. Узначаліў яго былы выпускнік школы, а потым дырэктар Міхаіл Васільевіч Бялевіч.

З 1969  па 1978 год дырэктарам Хатлянскай сярэдняй школы стаў Уладзімір Аляксандравіч Камко.

З 10 сакавіка 1978 года дырэктарам школы пачаў працаваць Мацвей Мікалаевіч Мацукевіч.

З 2011 года дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Хатлянская сярэдняя школа” Уздзенскага раёна з’яўляецца Надзея Віктараўна Рамановіч.